[VK ссылка] Правілы і спадарожная інфармацыя
Разделы документа
1. Правілы і спадарожная інфармацыя
Гульня плануецца з вечара пятніцы (папярэдне 21:00) да ночы (ранняй раніцы) нядзелі або лагічнага завяршэння гульні крыху раней.
Вечар пятніцы - важная частка гульні, а не згулянне, таму, калі вы спазняецеся, чакаць мы вас не зможам. Калі вы разумееце, што спазняецеся, то прыдумайце для свайго персанажа прычыну адсутнасці.
Гульня працягваецца без прыпынкаў. Некаторыя падзеі могуць прыйсці да вас у дом нават тады, калі вы адпачываеце.
На час гульні мы просім вас зусім устрымацца ад алкаголю. Гэта патрэбна для падтрымання атмасферы і бяспекі. Нікога за руку лавіць не будзем, але алкаголь збівае ўнутраную напругу, а гэтае адчуванне не малаважна, каб прачуць нашу гульню і атрымаць ад яе эмоцыі. У стане алкагольнага ап'янення вы можаце сапсаваць гульню не толькі сабе, але і іншым. Таксама частка гульні можа праходзіць ля вады, у лесе і ноччу, і мы не хочам, каб нехта патануў або згарнуў шыю ў поцемках з-за таго, што перабраў.
Амаль усе персанажы нашай гульні, за некаторым выключэннем, даўно жывуць бок аб бок з нязведаным. Хтосьці сустракаўся з гэтым тварам да твару, а хтосьці ніколі не бачыў сам, але шмат разоў чуў ад сяброў і суседзяў, бачыў наступствы. Вера ў нячыстых, персаніфікацыю прыродных з'яў і інш. - усё гэта частка штодзённасці.
Не спяшаецеся вырашаць усе свае гульнявыя задачы адразу. Гульня размераная, значную частку гульнявага працэсу мясцовых жыхароў займае побыт, таму мы вам раім не грэбаваць гэтым пластом. У жыхароў Дрыгвінкі даўно ўсталяваўся пэўны ўклад жыцця, якому яны ідуць. Пазней мы пра яго раскажам вам больш падрабязна.
3.1. Гульня не прадугледжвае якія-небудзь баявыя дзеянні ці забойствы з дапамогай зброі. Так, агнястрэльная зброя ў партызан будзе. Але забіць персанажа ім нельга. Можна, напрыклад, пагражаць.
Калі адбылася сцэна з выкарыстаннем зброі, тады чалавек, супраць якога выкарыстоўвалі зброю, можа адрэагаваць так, як яму здаецца найбольш лагічным у гэтай сітуацыі.
Прыклад: Крыкнуць "Прамахнуўся", "Заклініла". Або, пры жаданні адыграць, што вас ледзь падрапала.
Калі ласка, карыстайцеся логікай, калі на вас накіравалі пісталет і пагражаюць - ваш персанаж не ведае, што не памрэ ад гэтага. Яму будзе страшна.
3.2. Медыцына ў вёсцы наратыўная, альтэрнатыўная і іншыя "ыўная". Можна каго-небудзь палячыць травамі, але гэта больш для стварэння атмасферы. Сапраўднага эфекту можна дабіцца толькі з дапамогай мадэляў, якія будуць апісаны ніжэй.
Гульня будзе праходзіць на базе. Акрамя рэчаў асабістага карыстання вам спатрэбяцца антуражныя покрывы, ручнікі, абрусы, каб прыкрыць максімум сучасных элементаў хаты. У асноўным падыдуць звычайныя льняныя і баваўняныя палотны, але таксама раім вам знайсці вышытыя ручнікі, вязаныя посцілкі, карункавыя сурвэткі. Вазьміце гліняны ці драўляны посуд, абраз, іншыя прадметы антуражу і побыту.
У якасці асновы касцюма падыдзе беларускі народны строй канца 19 - пачатку 20 стагоддзя. Мы не прымушаем вас рэканструяваць палескія строі, але просім звяртаць увагу на дэталі. Не апранаць тое, што зусім выбіваец... (обрезано)
Извлечённый текст
Правілы і спадарожная інфармацыя
Будуць яшчэ дапаўняцца
Тэхнічныя правілы
Гульня плануецца з вечара пятніцы (папярэдне 21:00) да ночы (ранняй раніцы) нядзелі або лагічнага завяршэння гульні крыху раней.
Вечар пятніцы - важная частка гульні, а не згулянне, таму, калі вы спазняецеся, чакаць мы вас не зможам. Калі вы разумееце, што спазняецеся, то прыдумайце для свайго персанажа прычыну адсутнасці.
Гульня працягваецца без прыпынкаў. Некаторыя падзеі могуць прыйсці да вас у дом нават тады, калі вы адпачываеце.
На час гульні мы просім вас зусім устрымацца ад алкаголю. Гэта патрэбна для падтрымання атмасферы і бяспекі. Нікога за руку лавіць не будзем, але алкаголь збівае ўнутраную напругу, а гэтае адчуванне не малаважна, каб прачуць нашу гульню і атрымаць ад яе эмоцыі. У стане алкагольнага ап'янення вы можаце сапсаваць гульню не толькі сабе, але і іншым. Таксама частка гульні можа праходзіць ля вады, у лесе і ноччу, і мы не хочам, каб нехта патануў або згарнуў шыю ў поцемках з-за таго, што перабраў.
Як гуляць у гэтую гульню
Амаль усе персанажы нашай гульні, за некаторым выключэннем, даўно жывуць бок аб бок з нязведаным. Хтосьці сустракаўся з гэтым тварам да твару, а хтосьці ніколі не бачыў сам, але шмат разоў чуў ад сяброў і суседзяў, бачыў наступствы. Вера ў нячыстых, персаніфікацыю прыродных з'яў і інш. - усё гэта частка штодзённасці.
Не спяшаецеся вырашаць усе свае гульнявыя задачы адразу. Гульня размераная, значную частку гульнявага працэсу мясцовых жыхароў займае побыт, таму мы вам раім не грэбаваць гэтым пластом. У жыхароў Дрыгвінкі даўно ўсталяваўся пэўны ўклад жыцця, якому яны ідуць. Пазней мы пра яго раскажам вам больш падрабязна.
(Не)мадэлі
3.1. Гульня не прадугледжвае якія-небудзь баявыя дзеянні ці забойствы з дапамогай зброі. Так, агнястрэльная зброя ў партызан будзе. Але забіць персанажа ім нельга. Можна, напрыклад, пагражаць.
Калі адбылася сцэна з выкарыстаннем зброі, тады чалавек, супраць якога выкарыстоўвалі зброю, можа адрэагаваць так, як яму здаецца найбольш лагічным у гэтай сітуацыі.
Прыклад: Крыкнуць "Прамахнуўся", "Заклініла". Або, пры жаданні адыграць, што вас ледзь падрапала.
Калі ласка, карыстайцеся логікай, калі на вас накіравалі пісталет і пагражаюць - ваш персанаж не ведае, што не памрэ ад гэтага. Яму будзе страшна.
3.2. Медыцына ў вёсцы наратыўная, альтэрнатыўная і іншыя "ыўная". Можна каго-небудзь палячыць травамі, але гэта больш для стварэння атмасферы. Сапраўднага эфекту можна дабіцца толькі з дапамогай мадэляў, якія будуць апісаны ніжэй.
Правілы па антуражы і касцюме
(падрабязней у асобным матэрыяле)
1 из 4
Гульня будзе праходзіць на базе. Акрамя рэчаў асабістага карыстання вам спатрэбяцца антуражныя покрывы, ручнікі, абрусы, каб прыкрыць максімум сучасных элементаў хаты.
У асноўным падыдуць звычайныя льняныя і баваўняныя палотны, але таксама раім вам знайсці вышытыя ручнікі, вязаныя посцілкі, карункавыя сурвэткі. Вазьміце гліняны ці драўляны посуд, абраз, іншыя прадметы антуражу і побыту.
1 из 3
Палесскія строі
У якасці асновы касцюма падыдзе беларускі народны строй канца 19 - пачатку 20 стагоддзя. Мы не прымушаем вас рэканструяваць палескія строі, але просім звяртаць увагу на дэталі. Не апранаць тое, што зусім выбіваецца з палесскага рэгіёна.
Таксама памятайце, што жыхары балот не багатыя. Яны кожны дзень працуюць, каб выжыць на гэтай зямлі, таму мала ў каго будзе багатая святочная вопратка ці шмат упрыгожванняў. І тым больш іх не будуць насіць у паўсядзённым жыцці. Аднак нават тут бываюць святы, збіраюцца на вячоркі хлопцы з дзяўчатамі і тыя могуць дастаць з куфра найпрыгажэйшую белую кашулю да любімую спадніцу.
Мадэлі
У гульні мы мадэлюем жыццё вёскі на кавалку зямлі сярод глухога балота. Хоць жыццё дрыгвінічаў з ім неадрыўна звязана, балота - месца небяспечнае і мае свае правілы.
Як хадзіць па балотах
У межах Дрыгвінкі можна хадзіць дзе заўгодна. За вёскай - толькі па дарожках або спецыяльна абазначаных месцах.
1.1. Бечоўка, прывязаная да дрэў, абазначае сцяжынку, па якой можна хадзіць, трымаючыся за яе.
1.2. Сыдучы з дарожкі або пазначанай тэрыторыі без правадыра, ваш персанаж апыняецеся ў звычайнай багна.
1.3. Самі з яе вы не можаце абрацца, але можаце крычаць, клікаць на дапамогу і тд. Вас павінны выцягнуць, падаўшы палку, на працягу прыкладна чатырох хвілін. Калі гэтага не адбылося, то ваш персанаж патапае.
1.4. Зялёная сетка, якая ляжыць на дарозе, перакрывае далейшы шлях. Сетка мадэлюе
непраходную
багну, у якой персанаж маментальна тоне.
Абысці сетку і пайсці далей нельга. Калі вы бачыце сетку, то гэта знак, што далейшы праход для гульца ў гэтым напрамку зачынены. Персанаж бачыць суцэльную
непраходную
багну.
Некаторыя персанажы(праважатыя) могуць хадзіць па звычайным багне і вадзіць іншых людзей па наступных правілах:
2.1. Хадзіць па багне кіраваны і праважаты могуць толькі з палкамі.
2.2. Каб правесці чалавека па балоце, праважаты павінен ісці наперадзе, а кіраваны пазаду, наступаючы ў сляды таго, хто ідзе наперадзе.
2.3. Калі кіраваны чамусьці страціў праважатага на балоце, то павінен застацца на тым жа месцы і клікаць на дапамогу або сысці з месца і пачаць тануць па правілах звычайнай багны.
2.4. Весці па багне можна толькі аднаго чалавека за раз. Праважатыя ведаюць, што сцежкі, па якіх яны вядуць, не надзейныя, а дрыгва глыбокая. Таму 1-2 чалавекі пройдуць, а трэці абавязкова патоне.
2.5. Праважатыя таксама не могуць хадзіць па
непраходнай
багне (зялёная сетка).
Абрады
Уклад жыцця жыхароў Дрыгвінкі нязменны ўжо доўгія гады. Іх дзень напоўнены звыклымі дзеяннямі і абрадамі. Нейкія з іх з'яўляюцца чыстым забабонам і традыцыяй, а некаторыя жыццёва неабходныя. Жыхары Дрыгвінкі заўсёды просяць дазвол схадзіць на балоты ў багніка, абараняюць сябе ад нячыстых у пэўныя дні, падтрымліваюць дома парадак, каб не злаваць дамавіка і г.д.
Якімі традыцыямі напоўнены звычайны дзень мясцовага жыхара, мы раскажам пазней у матэрыяле пра ўклад жыцця Дрыгвінкі.
Любое прашэнне патрабуе абрад.
Каб атрымаць нейкую рэакцыю ад вышэйшых сіл(абарону ад нячыстых, ці жадаеце прычыніць камусьці шкоду і г.д.), трэба правільна аб гэтым папрасіць.
Мы не абмяжоўваем вас у выбары дзеянняў. Гэта можа быць паднашэнне гаспадару балота ці дамавіку, захоўванне ў сябе абярэга і г.д. Ёсць толькі некалькі правіл:
1.1. Дзеянне павінна быць звыклай для беларускай народнай культуры. Прыклады, што робяць у Дрыгвінцы, будуць у асобным матэрыяле.
Аднак, для звароту да некаторых сіл, або каб атрымаць нейкі нестандартны вынік, могуць спатрэбіцца спецыяльныя абрады і пэўныя матэрыяльныя кампаненты.
Гэтыя спецыфічныя веды вы можаце паспрабаваць даведацца ў персанажаў, якія ў гэтым разбіраюцца лепш за вас.
1.2. Ваш абрад павінен мець нейкае матэрыяльнае ўкладанне і затрачаны час (спляціце абярэжную ляльку з нітак, а яблык, які вы захочаце паднесці багніку, акуратна пачысціце, парэжце, а лепш наогул запячыце. Дамавіку пастаўце не проста крынку малака, а спячыце блін , прыгатуйце трохі кашы і тд.)
Гэтыя дзеянні не проста капрыз майстра, але і частка побыту вашых персанажаў, таму выбірайце дзеянні, ад якіх вы будзеце атрымліваць задавальненне і паглыбляцца ў атмасферу.
1.3. Калі вы робіце нейкі абрад для таго, каб уздзейнічаць на чалавека, то яго напаўненнем вы павінны паказаць майстру, жадаеце вы чалавеку дрэннае ці добрае. Напрыклад яблычкі, яркія стужачкі, абярэжная лялька і іншае пакажа ваша добрае пажаданне. Мяса, іголкі, цвікі, паламаныя каласы пакажуць, што вы жадаеце чалавеку нядобрае.
1.4. Для дамавіка свае залагоджванні можаце пакідаць на сподачку ў уваходу ў хату. А для залагоджвання багніка і іншых прыродных духаў будуць пэўныя "намоленыя" месцы, пазначаныя яркімі стужкамі. Іх мы таксама пакажам перад гульнёй. Раскідваць рэчы і ежу па палігоне не трэба.
1.5. Калі вы нешта пакінулі ці зрабілі, абавязкова паведаміце майстру. Зрабіць гэта можна так: напішыце на жмутку паперы на якую істоту/чалавека накірован абрад, падпішыце і пакладзяце ў адзін з збанаў з белай стужкай. Перад гульнёй мы іх пакажам, але ў асноўным яны будуць стаяць каля "намоленых" месцаў.
1.6. Збанаў у свеце гульні няма. Гульцам з гэтых збанкоў нічога браць нельга.
! Магчыма, вашыя просьбы не змогуць пачуць ці выканаць. У гэтага будуць гульнявыя прычыны, паспрабуйце пра іх даведацца ў персанажаў, якія ў гэтым разбіраюцца.
З-за невыканання некаторых традыцый могуць узнікнуць непрыемнасці.
Вядома, майстар не будзе спецыяльна сачыць за кожным вашым крокам і чакаць, калі парушыце нейкую традыцыю, але калі такое будзе заўважана, то вашага персанажа або яго блізкіх могуць чакаць непрыемныя наступствы - ад дробных непрыемнасцяў і паскуд да хвароб і чаго горш.
2.1. Калі вы сталі сведкам невыканання якога важнага абраду, бардака ў хаце і г.д., вы можаце ў гульнявой манеры сказаць пра гэта майстру ці гульнятэху, які будзе на палігоне.
Не спяшайцеся тузаць майстра, калі выканалі абрад з вызначанай мэтай. Ваш запыт дайшоў, але на яго выкананне спатрэбіцца гадзіна-паўтары.
Песні
Што такое песня ў свеце гульні?
1.1. Народная абрадавая песня - гэта тое дзеянне, з дапамогай якога персанаж можа паўплываць на навакольны свет тут і зараз. Гэта магія, якой валодае любы чалавек, які ведае патрэбную песню.
З дапамогай песні можна прымусіць пакахаць іншага персанажа, прагнаць нячыстую сілу, вылечыць ці іншым спосабам уздзейнічаць на чалавека і навакольны свет.
1.2. У гульні будзе некалькі песень, якія маюць нейкі фіксаваны эфэкт. Тэксты песень і тлумачэнне да іх мы выкладзем у групу пазней.
1.3. Некаторыя словы ў песні можна мяняць.
Каб накіраваць эфект на канкрэтнага персанажа, трэба ўкараніць у песню яго імя (ці замяніць, калі ў песні ўжо прапісана нейкае іншае імя).
Прыклад:
Арыгінал песні:
Ішоў хлопец да Дунаю,
Сустрэў дзеўку, зваць Галяю
Перамацаваць у:
Ішоў Васіль да Дунаю,
Сустрэў дзеўку, зваць Лесяю.
Для тых, хто спявае
2.1. Спяваць кожнаму не абавязкова. У заяўцы мы папросім вас пазначыць, ці гатовы вы вывучыць некалькі песень.
2.2. Будуць арганізаваны майстар-класы і рэпетыцыі. На іх мы разбяром песні і матывы, павучымся спяваць. Не бойцеся, насамрэч гэта не скл... (показаны первые 10000 символов)